Вы читаете сообщество [info]xxart

искусство XX века - [entries|archive|friends|userinfo]
[жживой учебник искусства]

[ [XXART] | info ]
[ [ВНИМАНИЕ!] | С мая 2008 учебник был доступен только участникам этого сообщества, поэтому для просмотра старых и некоторых новых статей запишитесь в сообщество ]
[ [дополнительное сообщество MALENUDE] | Мужское тело в культурном пространстве ]

Links
[Links:| [ содержание по именам ] [ содержание по годам ] [ содержание по странам ] [ содержание по стилям и жанрам ] [ дополнительное содержание ] ]

[Июн. 8, 2009|12:00 pm]
Previous Entry В избранное Поделиться Next Entry

xxart

[drawshiron]
[Tags|, , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , , ]

статья взята на сайте http://n-europe.eu/

Венецыянская біенале ў Мінску: наш адказ Чэмблерлену

Адкрыццё мінскай біенале
Бальшыню з таго, што нас шакуе на гэтай выставе, еўрапейскія творцы даўно ўжо прайшлі, пакуль мы яшчэ сядзелі ў савецкай “кансервавай бляшанцы”. Таму дадзенае мастацтва актуальнае, найперш, не для сусветнай культуры, а для беларускай.
Венецыянская біенале ў гэтым годзе ізноў адчынілася без нас. Гэта ― прынцыповая пазіцыя тых, хто прадстаўляе ў Беларусі афіцыйную культуру. Аднак трыццаць мастакоў і два арганізатары вырашылі па-свойму адрэагаваць на такую сітуацыю. І ў выставачным цэнтры на вуліцы Якуба Коласа з’явіўся Беларускі павільён 53 Венецыянскай біенале.
Пляцоўка актуальнага мастацтва дзейнічала з 3 да 6 чэрвеня параллельна з выставай “Дызайн-фармат. Рэклама. Фота. Арт” і салонам «Фотафорум». Яе арганізатарамі сталі мастак Руслан Вашкевіч і мастацтвазнаўца Лізавета Міхальчук, суарганізатарам ― арт-галерэя “Падземка”. Інфармацыйна падтрымалі Urban.by ды “Новая Эўропа”.
Час быў выбраны адмыслова ― біенале ў Венецыі пачала працаваць праз дзень пасля закрыцця беларускай выставы і працягнецца да 22 лістапада. Яе галоўная тэма гучыць ― “Ствараючы светы”. Сёлета італьянскі форум актуальнага мастацтва сабраў працы 77 ўдзельнікаў, сярод якіх прадстаўнікі такіх экзатычных краін, як Каморскія выспы і Габон.
“А чым мы горшыя за Габон?”, ― напэўна, падумалі беларускія арганізатары і вырашылі зладзіць сваю мясцовую “біенале”, прэзентаваўшы на ёй творы, на іх меркаванне, вартыя ўдзелу ў італьянскай выставе. Руслан Вашкевіч, каардынатар праекту, падчас уступнага слова назваў Беларускі павільён “нашым адказам Чэмберлену”. І сапраўды, на працягу гэтых чатырох дзён другі паверх БелЭкспа віраваў ад падзей, вельмі нагадваючы гэтым свой італьянскі прататып. Побач са статычнай мастацкай экспазіцыяй адбываліся перформансы, праходзілі лекцыі, вяліся дыскусіі, паказвалі фільмы… І адбывалася яшчэ шмат таго, што можна назваць актуальнай беларускай культурай.





Экспазіцыя. Творы з кансервавай бляшанкі

У экспазіцыі павільёну прынялі ўдзел працы Сяргея Кірушчанкі, Алега Мурашкі, Антаніны Слабодчыкавай, Юрыя Анушкі, Сяргея Шабохіна, Аляксея Фёдарава і г.д. Кожнаму мастаку быў выдзелены асабісты бокс, які ён “ахоўваў” уласнаручна. Таму можна было не толькі атрымаць асалоду ад маленькай аўтарскай выставы, але і пры невялікім шанцунку паразмаўляць з мастаком.
На выставе было прадстаўлена даволі шмат правакацыйных карцін. Аўтары нібыта кідалі выклік гледачу элементамі парнаграфіі, кічу, гвалту. І часам нагадвалі сабой дзяцей, якіх бацькі пакінулі без нагляду на пяць хвілінаў і якім так хочацца за гэты час паспець зрабіць усё тое, чаго раней было не можна.
Андрэй Янкоўскі, мастацтвазнаўца, супрацоўнік аддзела выстаў мінскага Музея сучаснага мастацтва пракаментаваў гэтую сітуацыю так:
― Сучасны мастак хоча шакаваць акружаючых, выбіць з іх абыякавасць. Сёння гэта актуальна ў эмацыйным плане. І ў сваім імкненні мастак ставіць сябе па-за мараллю. Так, адзін з мастакоў назваў тэрарыстычную акцыю 11 верасня перформансам, маючы на ўвазе той эмацыйны эфект, які яна выклікала.
Бальшыню з таго, што нас шакуе на гэтай выставе, еўрапейскія творцы даўно ўжо прайшлі, пакуль мы яшчэ сядзелі ў савецкай “кансервавай бляшанцы”. Таму дадзенае мастацтва актуальнае, найперш, не для сусветнай культуры, а для беларускай. Гэта адкрыццё менавіта для нас.
Варта таксама ўлічваць, што нашае мастацтва доўгі час было, так бы мовіць, “часопісным”: творцы знаёміліся з замежным досведам выключна праз літаратуру. Калі ж з’явілася магчымасць ўбачыць усё ўласнымі вачыма, здарыўся сапраўдны культурны шок. З іншага боку, яшчэ постмадэрністы казалі, што ўсё, што можна, ужо вынайдзена, і таму адзінае, што застаецца ― гэта кампіляваць. У такіх акалічнасцях “плагіят” атрымоўвае індульгенцыю. Таму што першаснай становіцца ідэя. А як ты яе выражаеш ― гэта ўжо не так важна.


Кіно. Нацыянальнае плюс актуальнае

Кіначастка Беларускага павільёна ўлучыла ў сябе стужкі выпускнікоў Нацыянальнай студыі сучасных мастацтваў “Лё Фрэнуа” (Туркуэн, Францыя). У студыі ўжо колькі гадоў навучаюцца студэнты з розных краінаў свету, у тым ліку і беларусы. Падчас сеансу ішлі фільмы самога дырэктара Нацыянальнай студыі Алена Флэшэра “Візітоўка”, Жэн-Чэн Лью “Будоўля” (Кітай), Кларында Дзюрана “Караблекрушэнне” (Францыя), Міхая Грэку “Каагуляцыя” (Румынія), Дзмітрыя Махамета “Малыя азяркі” (Беларусь). Аўтары ў сваіх творах спрабавалі выкарыстаць нечаканыя сюжэты, такія як, напрыклад, харэаграфія ў вадзе, цікавую тэхніку: запаволеную здымку, кампутарныя эфекты і г.д.
― Кожны з аўтараў спрабуе сказаць нешта сваё, і ў той жа час яны гавораць мовай актуальнага мастацтва, ― дзеліцца сваімі ўражаннямі пра стужкі мастацтвазнаўца, арганізатар кінасеансу Ірына Стальная. ― Аўтары не баяцца падымаць у сваіх фільмах нацыянальныя пытанні, надаваць карцінам нацыянальны каларыт. Ад гэтага фільмы не губляюць сваёй актуальнасці, сучаснасці, больш таго, яны набываюць пэўную “разыначку”. Якая тэма ні была б закранутая ў стужцы, лакальная ці глабальная, мастак разглядае яе як чалавек, што займаецца актуальным мастацтвам. То бок, з сучаснага пункту погляду.
Пры гэтым можа выкарыстоўвацца вельмі розная тэхніка здымкі. Вось, напрыклад, кітайскі рэжысёр не толькі сфатаграфаваў руіны, але і перавёў больш за мільён гэтых фотаздымкаў у лічбавы фармат і толькі потым ўжо рабіў мантаж. Што тычыцца беларускай стужкі, то ў ёй прысутнічаюць нібы два часавыя вымярэнні. Гэта памяць аўтара пра тое месца, дзе ён жыў у дзяцінстве і сучасны момант, калі ён прыязджае туды здымаць свой фільм.


Літаратура. Часопіс ― як сэкс з жанчынай

Літаратурным “цвіком” біенале стала прэзентацыя Артурам Клінавым дзевятага нумара “альманаха сучаснае беларускае культуры” pARTisan, прысвечанага альтэрнатыўнай перабудове Мінска.
Каб высветліць, наколькі актуальная ў сучасных умовах папяровая форма часопіса, і што адчувае творца ад удзелу у “беларускай біенале”, я вырвала са шчыльнага графіка літаратара, мастака і рэдактара Артура Клінава колькі хвілінак.
― Артур, ці можна сёння, калі палова маладых людзей “жывуць” у інтэрнэце, лічыць форму папяровага часопіса актуальнай? Што для вас значыць удзел у “беларускай біенале”?
― Папяровы часопіс усё роўна будзе актуальным, гэтак жа, як і кніжка. Ёсць, канечне, і электронныя кніжкі, але гэта іншая аўра, іншая энэргентыка. Гэта як параўноўваць сэкс з жывой жанчынай і сэкс з віртуальнай. Можа, часопісаў будзе менш ― для аматараў, якія любяць “патрымаць жывое цела”. А тыя, хто любяць віртуальны сэкс, будуць і найдалей чытаць у інтэрнэце.
Для мяне асабіста ўдзел у выставе ― сімвалічны знак. Нам трэба заявіць, што мы ёсць. Бо калі нас няма, то ніхто і не будзе з намі лічыцца.


Дыскусіі і лекцыі. Ці актуальна актуальнае мастацтва?

Падчас выставы таксама адбылася адкрытая дыскусія ў межах эксперыментальна-дыскусійнага праекту “Усё, што вы хацелі ведаць пра сучаснае мастацтва, але баяліся спытаць”; прагучалі лекцыі знаных мастацтвазнаўцаў.
Крытыкі, журналісты, студэнты з творчых ВНУ разважалі на тэмы спробаў актуалізацыі “патэнцыйнага” беларускага мастацтва, праблемаў камунікацыі мастака, гледача і крытыка, спрабавалі высветліць, ці патрэбна ўвогуле сучаснаму мастацтву крытыка і г.д. Словам, намагаліся вынесці на шырокае абмеркаванне тое, што ўжо не раз гучала ў прыватных размовах, пры гэтым раз пораз збіваючыся на скаргі наконт складанасці існавання сучасных творцаў.
Крытык Максім Жбанкоў напрыканцы дыскусіі вынес “прысуд” актуальнаму беларускаму мастацтву, заўважыўшы:
― У нас ёсць цудоўны досвед маналогаў у пустэчы. Таму што сёння глядач, творца і крытык размаўляюць на розных мовах. Трэба задаць сабе пытанне: ці спрабуем мы паразумецца з аўдыторыяй, працаваць з ёй? Кожны называе актуальным сам сябе. Аднак, пры гэтым мы забываем, што актуальнасць вызначаецца, найперш, па двух крытэрах: запатрабаванасці аудыторыяй і ўменні лавіць нерв часу.
На ўсёй выставе я заўважыў толькі адну карціну, якая ім адпавядае: гэта твар у люстраных акулярах, на якія праецыруецца караокэ. Зараз гэта актуальна, хоць, магчыма, у нечым і банальна. Усё астатняе магло б быць з такім жа поспехам напісана і 5 гадоў таму і 10 гадоў пасля ― нічога ад гэтага не змянілася б. Таму пытанні трэба задаваць у першую чаргу сабе, а не інвестарам альбо уладзе, - падсумаваў спадар Жбанкоў.


Што далей?

Падчас дзеяння Беларускага павільёну быў выбраны аўтар, творы якога найлепш адлюстроўваюць актуальнае беларускае мастацтва. Адбыўся той рэдкі выпадак, калі ацэнкі публікі і журы супалі. Пераможцам стаў мастак Сяргей Шабохін. У якасці прыза арганізатары праекта абяцаюць на працягу некалькі месяцаў зладзіць яму прыватную выставу.
― Беларускі павільён 53-й Венецыянскай біенале аб’яднаў актуальных беларускіх мастакоў, адкінуўшы ідэалагічныя, інстытуцыяльныя і стылявыя прынцыпы. Прыцягнуў аўдыторыю, розную па ўзросце і сацыяльным статусе: ад моладзі да сталых людзей, ― распавядае аб выніках праекту яго куратар Лізавета Міхальчук. ― Што тычыцца перспектыў, то такі форум актуальнага мастацтва арганізатары плануюць праводзіць кожныя два гады да таго часу, пакуль на Венецыянскай біенале не з’явіцца афіцыйны беларускі павільён.

<br />Лізавета Міхальчук і Руслан Вашкевіч

Лізавета Міхальчук і Руслан Вашкевіч.
Стэнд Аляксея Фёдарава
Стэнд Аляксея Фёдарава.
Стэнд Сяргея Грыневіча
Стэнд Сяргея Грыневіча.
Круглы стол
Круглы стол.
Прызёр биенале Сяргей Шабохин
Прызёр биенале Сяргей Шабохин.
Фрагмент работы Сяргея Шабохіна
Фрагмент работы Сяргея Шабохіна.
Закрыццё біенале
Закрыццё біенале.
Фота: Алеся Серада і Дар'я Гарошка.
СсылкаОтветить

Comments:
[User Picture]From: [info]iiiiiiiiiiiiiia
2009-06-08 12:13 pm none (UTC)

(Link)

maybe more photo/video-documentation??